За апошнія суткі польскія памежнікі не прапусцілі 28 чалавек



У новым годзе невялікія групы мігрантаў працягваюць спробы нелегальна перайсці ў Польшчу з Беларусі.

За апошнія суткі польскія памежнікі не прапусцілі 28 чалавек. У тым ліку групу грамадзян з Ірака з 12 чалавек. Польскія вайскоўцы пры гэтым паведамляюць, што беларускія памежнікі асляплялі іх лазерам.