За каго прагаласуюць на Падляшшы?



Жыхары Падляшша апынуліся ў трэцяй акрузе разам з Вармінска-Мазурскім ваяводствам.

Сярод кандыдатаў у дэпутаты ў Еўрапарламент ёсць і тыя, хто звяртаецца да беларускай меншасці – гэта сацыёлаг Севярын Пракапюк са спісаў партыі левых „Разам”:

– Перадвыбарчыя лозунгі, якія мы прадстаўлялі і прадставім – вышэйшыя заробкі, ніжэйшыя аплаты і дармовыя лекі па рэцэпту. Гэта тыя пытанні, пра якія можам казаць дзякуючы прысутнасці ў Еўрапарламенце.

Дактарант Медычнага ўніверсітэта ў Беластоку, лекар Томаш Ляўчук са спісу „Вясны” Роберта Бедроня:

– „Вясна” хоча, каб гэта было 7%, каб фінансаванне аховы здароўя было большае. Дзякуючы большаму фінансаванню аховы здароўя, не толькі лекі будуць больш даступнымі для пацыентаў, але таксама педыятрычная апека.

26-га траўня ўжо чацвёрты раз на Падляшшы адбудуцца выбары ў Еўрапарламент. Выбарчая яўка ў Польшчы на выбарах у еўрапейскі парламент самая нізкая ў Еўропе. 5 гадоў таму ў выбарах прыняло ўдзел каля 24%, на Падляшшы толькі 21%. Выбарчыя ўчасткі ў нядзелю будуць адкрытыя ад 7-й раніцы да 21-й.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя