За мінулыя суткі ў Польшчу ў пошуках прытулку ўехалі 80 беларусаў



За мінулыя суткі, 7 студзеня, у Польшчу ў пошуках прытулку ўехалі 80 беларусаў, пра гэта ў Twitter паведаміла польская памежная служба.

Як адзначылі ў памежнай службе, усім ім будзе аказана дапамога на тэрыторыі Польшчы. Сярод тых хто аказвае такую дапамогу – Фонд «Вакно на Усход».

Кажа кансультант Цэнтра падтрымкі іншаземцаў пры Фондзе Елізавета Міцкевіч:

– Мы дапамагаем рэпрэсаваным беларусам, якія былі вымушаны з’ехаць са сваёй краіны па розных прычынах, многія ў сувязі з тым, што адбылося ў жніўні 2020 года. Мы дапамагаем з пошука працы, у нас ёсць кансультанты па працаўладкаванні. Акрамя таго ў нас ёсць курсы польскай мовы, якія праходзяць ужо шмат гадоў. У нас таксама ёсць псіхолагі, якімі могуць карыстацца нашы беларусы, каб лепш тут адаптавацца, таму што не ва ўсіх адбыўся пераезд лёгкі і спакойны.

Ад жніўня 2020 года Польшча прыняла 23 тысячы беларусаў, якіх пераследавалі на радзіме: паводле звестак на канец снежня, з 18 жніўня 2020 года 12 тысяч беларусаў прыехалі ў Польшчу на падставе гуманітарных візаў. 3,4 тысячы падаліся на міжнародную абарону, а 7,6 тысячы прыехалі ў Польшчу ў рамках праграмы Poland.Business.Harbour.

Беларускае Радыё Рацыя