За ноч у Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 217 мігрантаў



На ўчастку мяжы з Беларуссю, які ахоўваецца польскім памежным пастом у Чарэмсе, група з амаль 200 мігрантаў сілай фарсіравала мяжу, паведамляюць польскія памежнікі.

Польскія памежнікі адзначаюць, што ў дачыненні да 12 замежнікаў вынесеная пастанова пакінуць тэрыторыю Польшчы.

У ноч з чацвярга на пятніцу, літоўскія памежнікі не прапусцілі 29 мігрантаў з беларускага боку, піша партал Delfi.lt са спасылкай на Памежную службу Літвы. Тым часам яшчэ два самалёты з мігрантамі авіякампаніі Iraqi Airways паляцелі з Менска ў ірацкі горад Арбіль. Яшчэ два эвакуацыйныя рэйсы чакаюцца цягам дня.