За суткі латвійскія памежнікі развярнулі 88 нелегалаў назад у Беларусь



14 жніўня памежнікі прадухілілі 88 спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы, паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Латвіі, піша Delfi. З 10 жніўня памежнікі не дапусцілі незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы 333 чалавек.

У цэлым сёлета затрымалі 353 грамадзянін трэціх краін, якія незаконна перасеклі латвійскую мяжу, пры гэтым большасць з іх затрымалі ў жніўні, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Латвіі.