Забарона на знаходжанне ў польска-беларускай памежнай зоне можа быць падоўжана



Згодна з чарговым праектам пастановы Міністэрства унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, забарона на знаходжанне у польска-беларускай памежнай зоне будзе падоўжана да канца чэрвеня. Прапанова падоўжыць забарону на знаходжанне ў памежнай зоне на польска-беларускай мяжы да канца чэрвеня была ўключана ў праект адпаведнай пастановы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Яна будзе падоўжана да завяршэння будаўніцтва на гэтай мяжы 186-кіламетровага плота , які аддзяляе Польшчу (ЕЗ) ад Беларусі.

Забарона на прысутнасць асоб на польска-беларускай мяжы, у тым ліку журналістаў і арганізацый дапамогі, дзейнічала з 1 снежня мінулага года і павінна завершыцца 1 сакавіка. У сувязі з міграцыйным (гуманітарным) крызісам, які доўжыцца са жніўня мінулага года, быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча, а затым і забарона на ўезд у польска-беларускую памежную зону, якая стала вынікам пастановы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Straz_Graniczna

[manual_related_posts]