Закрыццё польскіх граніц можа быць даволі працяглым



Кантроль на мяжы можа дзейнічаць даўжэй, чым усе іншыя абмежаванні. Пра гэта заявіў прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюллер на TVP1. Ён сказаў наступнае: “Мяркую, што абмежаванні на граніцы будуць дзейнічаць даўжэй, чым іншыя абмежаванні, бо нават калі дзеянні ўладаў прынясуць станоўчыя вынікі, то вялікі наплыў асоб з-за мяжы – без кантролю – прывядзе да вяртання хваробы COVID-19”. Мюллер прыгадаў, што цяпер граніцы закрытыя, што дае Польшчы магчымасць захоўваць строгі санітарны рэжым.

З 15 сакавіка граніцы цалкам закрытыя для замежнікаў за пэўнымі выключэннямі. Грамадзяне Польшчы пры ўездзе ў краіну абавязаныя прайсці двухтыднёвы хатні каранцін.

Фота picture-alliance.com