„Замест таго, каб выкінуць – прадай або аддай”
„Замест таго, каб выкінуць – прадай або аддай”, – паводле такога прынцыпу працуе кірмаш, які праходзіць у Навасадах, што на Гайнаўшчыне. Туды можна прынесці непатрэбныя рэчы.
Кажа арганізатарка кірмашу Наталля Герасімюк з фонда “Яны – гэта мы”:
– Існуе такое паняцце, як шопінг, які папраўляе настрой. Пасля аказваецца, што гэтыя набытыя рэчы проста непатрэбныя або не пасуюць. Іншая справа рэчы, з якіх вырастаюць, перастаюць падабацца або проста ўжо не патрэбныя. Яны выканалі сваю функцыю ў маёй хаце, напрыклад, дзіцячы цацкі. Пасля вярнуць у краму не заўсёды атрымліваецца, а аддаць камусьці нібыта і шкада, бо грошы заплаціла, тады можна прадаць.
“Кірмаш – гэта таксама нагода для сустрэчы з сябрамі і наогул магчымасць цікава правесці вольны час”, – лічыць Наталла Герасімюк.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя