Заняткі пра тое, як трэба ахоўваць Белавежскую пушчу



На Падляшшы працягваецца цыкл сустрэчаў, прысвечаных Белавежскай пушчы. На адмысловых вечарынах, ладжаных у прыпушчанскіх гарадках, паказваюцца фільмы, якія падкрэсліваюць адметнасць таго першабытнага лесу. Як адзначае арганізатарка мерапрыемства Анна Андрэюк-Савіцкая, такія сустрэчы яшчэ больш падкрэсліваюць неабходнасць аховы пушчы.

Існуюць адмысловыя заданні, якія трэба выконваць, каб захаваць прыроду канкрэтнага аб’екту. Правядзенне яго аховы, абкошванне лугоў, рубка старых дрэваў і інш. А таксама правядзенне адукацыйных заняткаў, накіраваных на мясцовую грамадскасць.

У акцыю ўключыўся таксама вядомы бард Зміцер Вайцюшкевіч. Артыст заахвочваў да актыўнай аховы Белавежскай пушчы.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя