Запіс у Жалобнай кнізе Станіславу Шушкевічу зрабіў Вітаўтас Ландсбергіс
Пакінуць запіс у Жалобнай кнізе Станіславу Шушкевічу прыйшоў Вітаўтас Ландсбергіс, першы лідар Літвы пасля аднаўлення яе незалежнасці ад СССР.
Вітаўтас Ландбергіс ведаў і сустракаўся са Станіславам Шушкевічам асабіста: напрыклад, разам яны падпісвалі дэкларацыю аб междзяржаўных адносінах паміж Беларуссю і Літвой. Палітык лічыць, што Шушкевіч адыграў ролю і ў станаўленні незалежнасці Літвы:
Жалобная кніга Станіславу Шушкевічу знаходзіцца ў Беларускім доме ў Вільні. Свае запісы там ужо пакінулі спецпасланец ЗША па Беларусі Джулі Фішэр, спецпасланец Францыі па Беларусі Нікаля дэ Лакост і амбасадар МУС Літвы Аста Андрыаўскене.
А ўшанаваць памяць Шушкевіча можа кожны — Жалобная кніга будзе даступная ў Беларускім доме ў Вільні да шостага траўня (з 12.00 да 20.00).
Беларускае Радыё Рацыя
