Запрашае Podlaska Oktawa Kultur



Cольным канцэртам піяністкі з Японіі MamikoUeyama пачынаецца сёння Podlaska Oktawa Kultur. Фестываль музыкі, мастацтваў і фалклору розных краінаў свету пройдзе ўжо cёмы раз. У падляшскіх гарадах і мястэчках зайграюць музыканты з Балгарыі, Расеі, Грузіі, Украіны, Сербіі ды Турцыі. Выступяць таксама выканаўцы з Беларусі – народны калектыў «Вязанка» і група «Талака».

А ўжо заўтра ўсе ўдзельнікі фестывалю пройдуць парадам вуліцамі Беластока, кажа дырэктар фестываля Андрэй Дырдал:

– Выступіць шмат цікавых калектываў, кожны з якіх адметны. Яны пакажуць жыхарам Беластоку і цэлага ваяводства свае фантастычныя праграмы.

Канцэрт піяністкі з Японіі MamikoUeyamaадбудзецца ў Сподках у 18. Чарговыя канцэрты ў межах фестываля Podlaska Oktawa Kultur пройдуць між іншым у Бельску Падляшскім, Нараўцы, Сямятычах, Гарадку, Махалаве ды Гайнаўцы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток