Запрацаваў новы рэнтген на памежным пераходзе Кузніца – Брузгі



На польска-беларускім памежным пераходзе Кузніца – Брузгі адкрылі новы рэнтген для праверкі аўтамабіляў. Ён дапаможа выкрыць вялікую кантрабанду і падвысіць бяспеку. Абсталяванне можа праверыць за суткі 140 машынаў.

dsc05540

Рэнтген  прыстасаваны пераважна для выкрыцця кантрабанды цыгарэтаў. Аднак, як кажа камісар Мытнай службы ў Беластоку Яраслаў Тадэй, рэнтген можа выявіць таксамам выбуховыя рэчывы:

– Мы падрыхтаваныя да таго, што зараз павялічваецца  тэрарыстычная пагроза, звязаная з наплывам зброі, а таксама нелегельных асоб, якія хочуць перасекчы мяжу.  Каб мы маглі кантраляваць розныя тыпы транспартных сродкаў.  

Рэнтген можа правяраць ня толькі фуры, але таксама легкавыя машыны і аўтобусы. Інвестыцыя каштавала 10 мільёнаў злотых. Грошы вылучыла Міністэрства фінансаў Польшчы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота spedycje.pl