Запусты – апошні час для гульняў і танцаў перад Вялікім постам



З гэтай нагоды ў Гарадоцкім асяродку культуры прайшла адмысловая вечарына з традыцыйнымі беларускімі песнямі, забавамі ды ежай.

Па словах дырэктара Гміннага цэнтра культуры Юркі Хмелеўскага, Запускі былі неад’емнай часткай абрадавых падзеі года.

 – Моцна шануем беларускую мову, беларускую песню, як вельмі важную для тоеснасці гэтай зямлі. Узімку заўсёды ў нашым Доме культуры адбываюцца такія вечары. І на гэты раз мы таксама рады, што тут поўны зал. Гэтае свята патрэбнае. І ёсць людзі, якія маюць любоў да беларускай песні.

Удзельнікі Запускаў мелі магчымасць выслухаць песні мясцовых калектываў такіх як “Расспяваны Гарадок” ці “Хутар”. Гасцей таксама развесяліла беларускамоўная пастаноўка падрыхтаваная гімназістамі з Гарадка.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя