Застаецца толькі дзень, каб трапіць у адзіны беларускамоўны садок у Беластоку



5 сакавіка а 15-й завяршаецца прыём дакументаў аб паступленні ў дзіцячыя садкі ў Беластоку, у тым ліку ў адзіны беларускамоўны дзіцячы садок №14.

Кажа дырэктарка дзіцячай установы Люцыя Німяровіч:

– Сардэчна ўсіх вітаю і запрашаю у наш садок! У нас зараз ідзе набор і можна запісаць дзетак у беларускія групы. І запрашаю вельмі дзетак ва ўзросце 3 – 6 гадоў. У нас ёсць свабодныя месцы. Таксама хто хоча, каб дзеці вывучалі беларускую мову, сардэчна вас запрашаем.

Зараз у беларускамоўным дзіцячым садку №14 г. Беластока маецца 60 вольных месцаў для набору навучэнцаў. Заяўку для набору ў садок можна падаць праз электронную платформу : https://bialystok.formico.pl/formico-parents/main.action альбо падпісаўшы дакументы асабіста па адрасе: Алея Пілсудскага 20/4, тэл. (85) 74-21-905, e-mail: [email protected]

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток