Завершана мадэрнізацыя памежнага пераходу ў Палоўцах-Пяшчатцы



Аэрадром для верталётаў і будынак стэрылізацыі машынаў ад віруса Афрыканскай чымы свіней адкрылі на памежным пераходзе ў Палоўцах-Пяшчатцы. Такім чынам скончылася пачатае ў 2011 годзе пашырэнне гэтага пераходу па польскім баку мяжы.

dsc05295

Пасля рэканструкцыі тут ўзнікла 22 новыя будынкі, – гаворыць дырэктар дэпартамента інфраструктуры Падляшскай ваяводскай управы Эва Стаховіч.

– Гэта павільёны пашпартна-мытнага афармлення, будынкі, звязаныя з дэталёвым аглядам асабістых аўто, грузавікоў, аўтакараў, маніторынг вагі, рэнтген для дагляду аўтамабіляў.

Памежны пераход Палоўцы-Пяшчатка прыстасаваны для адпраўлення грамадзянаў усіх краінаў. Агульны кошт пабудовы пераходу – амаль 40 мілёнаў еўра. Грошы на мадэрнізацыю паходзілі з еўрапейскай праграмы Польшча-Беларусь-Украіна, а таксама з Польска-швейцарскай праграмы супрацоўніцтва.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара