Завяршыліся 31-я „Сустрэчы Зоркі”



На працягу тыдня дзеці з падляшскіх школ пазнавалі аспекты журналісцкай працы. Сёлетні летнік быў багаты на сустрэчы з беларускімі літаратарамі і журналістамі.

Вынікам майстар-класаў сталі аматарскія газеты аўтарства ўдзельнікаў:

– Магу сказаць, што мы вельмі стараліся, цяжка працавалі, каб усё было без памылак. Думаю, што нам удалося гэта асягнуць. Думаю. Што там вельмі файныя тэксты, таксама цешуся, што асобы, якія прыехалі першы раз на сустрэчу, не баяліся пісаць і штосьці зрабілі.

„Сустрэчы Зоркі” ладзіць журналістка Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы „Ніва” Ганна Кандрацюк-Свярубская. Менавіта на старонках тыднёвіка ў дзіцячым дадатку „Зорка” з’явяцца журналісцкія тэксты ўдзельнікаў, якія паўсталі ў час майстар-класаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя