Завяршыўся апошні дзень “Пэрэточэ 2014”



Завяршыўся  другі, апошні дзень Белавежскіх мастацкіх інтэграцый “Пэрэточэ 2014”. Шмат беларускіх калектываў з Падляшша, а таксама з самой Беларусі, выступіла на сцэне Белавежскага амфітэатра.

“У рэпертуары мы маем разнастайныя танцы”, – кажа кіраўнік танцавальнага калектыва “Капрыз” з Камянца Валянціна Крывец:

– Як народныя, так і хіп-хоп, і лаціна. Дзецям усё цікава, а тым больш, што дзеці растуць, укладваюцца разнастайныя зацікаўленні, ім цікава ўсё ведаць. Таму ў нас разнастайныя танцы, а рэпертуар мы ствараем самі.

Сёлетнія Белавежскія мастацкія інтэграцыі “Пэрэточэ” прайшлі ў Белавежы ў дванаццаты раз.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара