Завяршыўся форум дэмакратычных сіл у Варшаве



Завяршыўся форум дэмакратычных сіл у Варшаве. У ім удзельнічала агулам 140 чалавек.  

Людзі гаварылі аб набалелым, абмеркавалі шмат вострых пытанняў і ініцыятыў. Былі створаныя рабочыя групы па рознай тэматыцы, пляцоўкі якіх адкрытыя. Пры зацвярджэнні рабочых дакументаў узнікала шмат спрэчак.

Паводле Валерыі Валодзінай з ініцыятывы «Мэта» і экстранай псіхалагічнай службы «Выратаванне», якая прыехала са Швецыі, галоўная мэта  форуму – аб´яднаўчая. На жаль, чамусьці многія палітыкі і актывісты не змаглі ці не захацелі прыехаць. А збірацца і гаварыць трэба, ёсць пра што, кажа Валерыя:

– Самая галоўная мэта – чаму мы тут? Гэта кожны разумее, што б не казалі, што аб’ядноўвацца – гэта ўжо старое і таму падобнае, ніхто не хоча аб’ядноўвацца, але без якога-небудзь аб’яднання мы нічога не зробім.

Актывісты лічаць, што не трэба баяцца збірацца разам.  Толькі ў спрэчцы нараджаецца ісціна. Удзельнікі форуму спадзяюцца, што  пляцоўка форуму стане ўсё-такі аб´яднаўчай  платформай для дэмакратычнай супольнасці, кажа Аляксей Францкевіч

  Вельмі добра, што з’явілася такая пляцоўка, куды мог падысці, нешта сказаць, а самае галоўнае – яны будуць пачуты ідэалагічнымі супернікамі.

Яўген Дудкін, БХД:

 Юзаф Пілсудскі змог вакол сябе сваім аўтарытэтам сабраць не толькі прыхільнікаў, але і знайсці дамову са сваімі ідэалагічнымі супернікамі.

У выніку працы быў прыняты зварот да жыхароў Беларусі, жыхароў і кіраўніцтва Украіны, Арганізацыі Аб´яднаных Нацый. У ім рашуча асуджаны акт вераломнай агрэсіі Расеі, бесчалавечныя злачынствы расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны, а таксама  рэжым Лукашэнкі, які падтрымаў расейскую агрэсію. Сярод заклікаў асабліва звяртае на сябе ўвагу як найхутчэй стварыць міжнародны трыбунал для асуджэння злачынстваў на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]