Завяршыўся фотаконкурс «Падляшша ў аб’ектыве»



Мікола Мандрыцкі з Сямятыч стаў пераможцам сёлетняга 13-га агульнапольскага фотаконкурсу «Падляшша ў аб’ектыве імя Віктара Волкава». Зараз, у Беларускім музеі ў Гайнаўцы, ужо можна глядзець выставу-вынік гэтага ж конкурсу. «Мы атрымалі 55 заявак , гэта 158 прац» – кажа дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:

Мы як арганізатары задаволеныя, што столькі ўдзельнікаў, не толькі ад нас з Беласточчыны, але і з Польшчы штогод падаюць заяўкі, дасылаюць фотаздымкі і не толькі аматары, але таксама і прафесійныя фатографы, што вельмі радуе нас. Значыць людзі ставяцца да гэтага мерапрыемства, як да забавы, якую разглядае вельмі добрае журы конкурсу.

Конкурсная камісія прызнала тры ўзнагароды ды дзевяць вылучэнняў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя