Зажынкі ў Студзіводах



У Студзіводах знаёміліся з традыцыйнай  аграрнай  працай. У рамках Х Падляшска-палескіх сустрэчаў “Олень по бору ходіт” адбыліся зажынкавыя абрады. Сярод удзельнікаў прац на полі былі сябры калектываў з Беларусі і Польшчы,а таксама звычайныя жыхары раёнаў  і наогул Бельскага павета. Хто дагэтуль не меў нагоды, змог паспрабаваць жаць збожжа сярпом і касіць касой, расказвае Дарафей Фіёнік з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах:

– Вучацца многія і жаць сяропом, і пярэвяслы рабіць. Бачаць, якая гэта цяжкая праца – жніво. Каб хлеб быў, колькі трэба зямлі пакланіцца! Сэнс мерапрыемства ў тым, каб паказаць маладым, што трэба шанаваць хлеб, шанаваць тое, што дае нам неба. Бо тое, што вырасла і што з божай дапамогай збяром і змелем, то толькі па божым блаславенні адбываецца.

У раках сустрэчаў “Олень по бору ходіт” запланаваны шэраг  мерапрыемстваў. Сярод іх  –  хараводы ды прэзентацыя святочных песень і танцаў, што адбудуцца ў вёсках гмін Мілечыцы і Мельнік.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара