Збігнеў Нікітаровіч: Беласток гатовы прыняць уцекачоў з Украіны



Каля гарадской ратушы прайшла акцыя «Беласток салідарны з Украінай».

Пра гатоўнасць гарадскіх уладаў прыняць уцекачоў з Украіны выказаўся намеснік прэзідэнта Беластоку Збігнеў Нікітаровіч:

– Так, мы працуем над тым, каб прыняць уцекачоў з Украіны. Вядома, на першай лініі фронту тыя ваяводствы, якія непасрэдна мяжуюць з Украінай – Падкарпацкае і Любельскае. Мы тут маем апрацаваную пэўную інфраструктуру. Напэўна прымем іх і забяспечым дахам над галавой, ложкам і харчаваннем.

Падтрымку пабраціму Беластоку – гораду Луцку, які быў абстраляны расейскімі войскамі, паабяцаў і намеснік прэзідэнта Беластоку Рафал Рудніцкі:

– У Беластоку мы моцна перажываем тое, што адбываецца ў Луцку. Луцк – гэта горад-пабрацім Беластоку. Шмат гадоў супрацоўнічаем. І мы гатовы аказаць гуманітарную дапамогу Луцку, які быў збамбардаваны расейскай арміяй.

Агулам на акцыі сабралося каля 60 чалавек, у асноўным мясцовых жыхароў, большая частка з якіх пасля прыйшла, каб падтрымаць беларускі антываенны мітынг каля сценаў Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку. Таксама будынак Гарадского Ураду быў адмыслова асветлены ў колеры ўкраінскага сцягу.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]