Збор грошай на аднаўленне Бельскіх могілак



У Бельску-Падляшскім сябры фонда Аховы спадчыны Бельскай зямлі   праводзяць збор грошай на аднаўленне старадаўніх помнікаў на “старых” могілках па вуліцы Войска Польскага.

“Шматлікія помнікі – з пясчаніка,” – кажа старшыня фонда Аховы спадчыны Бельскай зямлі  Барбара Бабулевіч, – яны вельмі пашкоджаныя”:

– Вельмі радая, што нашыя бяльшчане, па-першае, шчодрыя, а па-другое, добра разумеюць нашыя намеры. І мы таксама выконваем жаданне ўсіх жыхароў горада.

Збор будзе праводзіцца да вечара. Акцыя пачалася тры гады таму, а арганізатары ўзялі прыклад з варшаўскай акцыі “Выратуем помнікі старых Павонзак”, акцыю прыдумаў пісьменнік і музычны крытык Ежы Вальдорф, яна пачалася ў 1975 годзе. На Бельскіх могілках ужо можна пабачыць некалькі адноўленых помнікаў з 1860-1897 гадоў.  

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя 

Фота аўтара