Жалобныя здымкі Яна Сівіцкага – у варшаўскай галерэі



Здымкі фатографа з Ячна прэзентуюць у Варшаўскай галерэі. Ян Сівіцкі больш за паўстагоддзя фатаграфаваў важныя падзеі з жыцця жыхароў Дуброўшчыны. Менавіта яго жалобныя здымкі прэзентуюцца на выстаўцы, якая адкрылася ў варшаўскай галерэі „Археалогія фатаграфіі” пад назвай „Тое, што не памірае, не жыве”. Магчыма творчасць Яна Сівіцкага ніколі не была б адкрытыя, каб не беластоцкі фатограф Гжэгож Дамброўскі.

– Пачалі мы шукаць звесткі пра аўтара. Знайшлі мы яго сваякоў. Яго брат нам перадаў гэтыя пласціны афіцыйна. Аказалася, што Ян Сівіцкі пачаў фатаграфаваць і вучыцца фатаграфіі пад канец 20-х гадоў. Гэта было ў Гародні. І ён фатаграфаваў да 60-х гадоў. Такім чынам паўвека рабіў здымкі сваіх родных мясцін вакол Ячна.

Гжэгож Дамброўскі з’яўляецца куратарам выстаўкі „Тое, што не памірае, не жыве”. Пасля Беластока і Варшавы выстаўка са здымкамі Яна Сівіцкага і Баляслава Аўгусціса, адбудзецца ў Познані.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота albom.pl