Жарсці ў судзе ў Бельску-Падляшскім



2 лютага Раённы суд у Бельску-Падляшскім зноў будзе разглядаць скаргу жыхара Гацькоў Яна Морданя на пастанову мясцовай пракуратуры, якая адхіліла скаргу аб магчымым недапаўненні абавязкаў войтам гміны Бельск-Падляшскі Раісы Раецкай. Сённяшняе паседжанне было адтэрмінаванае з ўвагі на працэсуальныя недахопы, паведаміла нашаму радыё старшыня Раённага Суда ў Бельску Падляшскім Міраслава Міронюк:

Паседжанне застала адтэрмінаванае на 2 лютага 2022 году а гадзіне 11, у зале нумар 1. З запісаў у пратаколе вынікае, што 18 студзеня што асоба, якая склала скрагу, прыслала праз электроную пошту заяву, і ў сувязі з гэтым суд вырашыў адтэрмінаваць пасежданне”.

Якія гэта фармальныя недахопы, гаворыць Янка Мордань:

„Яшчэ будучы на каранціне, ён выслаў заявы на доказы элетроннай поштай у суд. З увагі на тое, што суд прымае толькі аўтэнтычныя подпісы, то адлажыў на наступны раз, каб я выслаў звычайнай поштай. Суд будзе вырашаць, вярнуць да разглядання пракуратуры гэтую справу ці не.”

Скарга жыхара Гацькоў Яна Морданя датычыць пастановы раённай пракуратуры ў Бельску-Падляшскім аб адмове пачаць іск у справе недапаўнення войтам гміны Раісай Раецкай абавязкаў падчас рэалізацыі салецкага фонду за 2020 год. Гаворка ідзе пра размеркаванне звыш 5 тонаў шчэбеня на вясковыя дарогі ў гміне Бельск-Падляшскі. Пасля праверкі аказалася, што шчэбень на вызначаных дарогах адсутнічае, або заменены іншым матэрыялам.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]