Жыхарка Чарнігава: Я ганаруся нашымі людзьмі



Госця нашага эфіру спадарыня Вольга з Чарнігава:

Пажар у будынку Чарнігаўскага СБУ

РР: З Чарнігава даходзяць трывожныя весткі. Ён пад моцным абстрэлам?

– Так, учора расейцы ўкінулі дэзынфармацыю, што горад акружаны. Аднак гэта няпраўда, гэта непраўдзівая інфармацыя. Нашы хлопцы яго адбілі, горад пад украінскімі сцягамі. Сёння былі вельмі моцныя абстрэлы „Градаў”. Той раён, дзе я жыву, быў атакаваны. Шмат зруйнаваных будынкаў у жылых кварталах.

РР: Ці моцна змянілася звычайнае штодзённае жыццё?

– Яно змянілася. Амаль пустыя вуліцы, людзі па вуліцах не ходзяць. Людзі сядзяць дома, хтосьці каля сховішчаў, на вуліцу не выходзяць. Прадуктовыя крамы працуюць у скарочаным рэжыме працы, дзесьці з 8-й да 13-й гадзіны, усё неабходнае можна купіць. Аптэкі таксама працуюць. Іншыя крамы, рынкі зачыненыя, бо ў нас баявыя дзеянні. Сёння ў Чарнігаве пачаліся вулічныя баі, яны праходзілі ў цэнтры горада.

РР: Расейцы ўвайшлі ў горад?

– Яны ўвайшлі, але нашы хлопцы іх выгналі. Я вельмі ганаруся нашымі ўкраінскімі мужчынамі, не толькі вайскоўцамі, але і добраахвотнікамі, простымі людзьмі, якія аказваюць вельмі моцны супраціў. Я ганаруся нашымі людзьмі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]