Жыхароў Падляшша адзначылі за папулярызацыю культурнай спадчыны



Амаль 400 гарадоў узялі ўдзел ў 27-ых днях Еўрапейскай спадчыны. Арганізатары самых цікавых мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца ў рамках праекта, былі ўзнагароджаны 19 лістапада на гала-канцэрце ў Варшаве, на якім падводзіліся вынікі. 

Асаблівая адзнака ў прызнанні мерапрыемстваў па ахове і папулярызацыі культурнай спадчыны атрымаў намеснік падляшскага маршалка Станіслаў Дэрэхайла (Stanisław Derehajło). Пяцёра арганізатараў падзей дзён таксама вызначыліся з Падляшскага ваяводства. Гэта:

– Гарадскі цэнтр культуры, спорту і турызму ў Янаве за: „Janowskie sploty. Święto tkactwa i tradycji”.

– Ежы Васілюк, войт гміны Чыжы, а таксама Гмінны асяродак культуры ў Чыжах за: 14-ы Археалагічны фестываль ‚Zbucz Grodzisko’ 2019

– Лясніцва ў Сувалках за: „Śladem dworów i pałaców Suwalszczyzny”.

– Цэнтр малочнай традыцыі – Музей малака ў Граеве за: „Wspomnienia kolorowej wsi”.

– Навуковы гурток „Малая архітэктура” архітэктурнага факультэта Беластоцкага тэхналагічнага ўніверсітэта за: „Bogata w makatki drewniana chatka dziadka i babki”.

Падчас урачыстай цырымоніі былі ўручаны падзякі тым, хто праявіў асаблівую ініцыятыву і далучыўся да святкавання сёлетняга фестывалю. На працягу двух вераснёвых выходных дзён ва ўсіх ваяводствах можна было  прыняць удзел больш чым у 1000 культурных і адукацыйных мерапрыемстваў.

Дні Еўрапейскай спадчыны – гэта сумесная ініцыятыва Савета Еўропы і Еўрапейскага Звяза па папулярызацыі культуры. Польшча далучылася да кампаніі ў 1993 годзе.

Паводле www.wrotapodlasia.pl