Жыхары Бельска Падляшскага хочуць добрых дарог і дзіцячых пляцовак



23 праекты склалі жыхары горада адносна выкарыстання грашовых сродкаў з грамадзянскага бюджэту. Аднак толькі 16 з іх адпавядаюць патрабаванням.

DSC_1946

“Прапановы мяне не здзіўляюць”, – кажа выканаўца абавязкаў бурмістра Яраслаў Бароўскі:

– Як і ў нішых гарадах, гэтыя праекты з’яўляюцца – зрабіць дарогу, дзіцячую пляцоўку. І ў нас, у Бельску Падляшскім, такія праекты з’явіліся.

 З 13-га па 19-ае кастрычніка пройдзе агульна-гарадское галасаванне за самы лепшы праект.

 

Грамадзянскі бюджэт з’явіўся ў Бельску Падляшскім упершыню. Яго памер складае паўмільёна злотых.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя