Жыхары вёскі Міхалова на Падляшшы: трэба дапамагаць мігрантам!



“Трэба дапамагаць людзям ў патрэбе“ – так лічыць большасьць жыхароў Міхалова, што на Падляшшы. Гэта тут памежная ахова спыніла ўжо некалькі груп мігрантаў, якім ўдалося перайсьці беларуска-польскую мяжу і зону надзвычайнага становішча:

„Дапамагаць трэба, бо як інакш. Як тут яны былі прастыўшыя – да хаты б узяла! Гэта таксама людзі. Бо можа так стацца, што мы таксама дзесці апынемся, і будзем благаць, каб нас прапусцілі. Невядома калі нам будзе патрэбна дапамога”.

Меньшая частка жыхароў не хоча нават бачыць мігрантаў:

„Навошта яны сюды прыляцелі? Чым яны прыляцелі ў Беларусь? Няхай такой самай дарогай вяртаюцца! Па 10000 эўра маюць, каб трапіць у Польшчу! Звычайна рад, каб ім дапамагаць, але яны ўсе нас падушаць! Гэта ж іслам!”

У Міхалове створаны першы ў памежнай зоне асяродак дапамогі ўцекачам. Асяродак працуе ў будынку Пажарнай аховы, дзе ёсьць кругласутачныя дзяжурствы.

Беларускае Радыё Рацыя