Жывыя колеры і цікавыя дэталі на карцінах



Жывыя колеры і цікавыя дэталі на карцінах. У Падляшскай оперы і філармоніі адзначылі юбілей мастака Стэфана Рыбі, а менавіта, 60 гадоў творчай працы.

Мастак прэзентаваў свае працы за апошнія дзесяць гадоў. У свой час, як графік, ён працаваў у Тыднёвіку беларусаў у Польшчы “Ніва”. Гэты час прыгадвае вельмі цёпла:

— Тады не было камп’ютараў і трэба было сядзець і рысаваць віньеты і рыскі. Фота — у друкарню, там рабілі клішэ і адлівы ды друкавалі. Часам мне сніцца праца, што яшчэ чагосьці не дарабіў, але мушу паспець, бо друкарня мяне чакаць не будзе.

Стэфан Рыбі працаваў у Тыднёвіку беларусаў у Польшчы “Ніва” на працягу 18-ці гадоў да 1986 года. Юбілейная выстава яго прац адкрытая ў будынку Падляшскай оперы і філармоніі да канца кастрычніка.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя