Зіма ўжо не вернецца



Зімы чакаць ужо не варта, мяркуе жыхар Студзіводаў Мікола Якубюк, які 24 гады назірае за зменамі надвор’я.

весна

“Сёлета чарговы цёплы год, амаль бясснежны люты такім і застанецца, такім жа будзе сакавік”, – кажа Мікола Якубюк:

– Халаднейшым за апошнія 20 гадоў быў сакавік 2013 года, а ўжо наступны быў цёплы, таму ў гэтым годзе ён павінен быць цёплы. Кароткатэрміновыя прагнозы робяцца па тым, як заходзіць і ўзыходзіць сонца, калі вецер на ноч узмацняецца – гэта на змену надвор’я. Нейкіх зменаў асаблівых не было, паводле маіх назіранняў зіма не павінна вярнуцца.

Мікола Якубюк на пенсіі, а раней працаваў настаўнікам фізікі. Кожны дзень напрацягу апошніх 24 гадоў ён сочыць за надвор’ем і даследуе прычыны яго зменаў. Паводле яго словаў, сакавік у гэтым годзе таксама будзе цёплы.

Беларускае Радыё Рацыя