Зімовыя канікулы ў палеска-падляшскіх традыцыях



У Сямятыцкім доме культуры праходзяць этнаграфічна-музычныя майстар-класы па беларускіх танцах і песнях з Палесся і Падляшша.

hpim1094

Заняткі вядуць сябры народнага калектыва «Жэмэрва» са Студзіводаў (што пад Бельскам-Падляшскім) і Сяргей Выскварка з калектыву «Верабейкі» з Любаня (што на Меншчыне):

– Я паказваю старажытны беларускі танец. Такіх на Падляшшы, магчыма, не засталося, згубіліся, а  ў нас іх вельмі шмат – больш за 100 ўжо запісана. У Менскай вобласці, з якой я паходжу, добра вядомыя “матульга”, “каваля”, “сербіяначка”.  Гэта натхніць “Жэмэрву” ды іншых на тое, каб знайсці ў сваёй мясцовасці свае танцы.

Чарговыя майстар-класы пачнуцца заўтра і завершацца 27 студзеня выніковым канцэртам «Жэмэрвы». Галоўнымі арганізатарамі мерапрыемства выступілі Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах і Дэканальны інстытут праваслаўнай культуры ў Сямятычах.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара