Змены ў руху на памежным пераходзе Бераставіца-Баброўнікі



З 10 па 12 снежня будуць цяжкасці ў дарожным руху, звязаныя з мантажам шыпоў на польскім баку перахода.  У гэты час на ўездзе і выездзе будзе ўведзены папераменны рух, кажа прэс-сакратар Падляшскй памежнай службы Кацярына Здановіч.

– Напэўна будуць цяжкасці, але надвор’е нам спрыяе, бо няма вялікага снегу, таму нічога асабліва страшнага быць не павінна.

Працы на дарозе перад пераходам у Баброўніках пачнуцца 10 снежня ў 10 гадзін.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя