Змены ў польскім урадзе
Польшча мае новы ўрад. Яго складае чатырнаццаць міністэрстваў. Падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр Матэвуш Маравенцкі прадставіў абноўлены склад кабінета міністарў.
Скарочана колькасць міністэрстваў з дваццаці да чатырнаццаці. У сувязі з гэтым некаторыя міністэрствы абʼяднаныя. Частка міністраў страціла пасады, зʼявяліся новыя кіраўнікі. У склад ураду увайшоў лідар кіруючай партыі Права і Справядівасць Яраслаў Качыньскі.
Віцэ-прэм’ер узначаліў камітэт па спаравах бяспекі. Ва ўрад вернецца Яраслаў Говін. Ранейшыя віцэ-прэмʼеры Пётр Гліньскі і Яцэк Сасін застануцца на сваіх пасадах. Яраслаў Говін акрамя функцый віцэ-прэмʼера зойме пасаду міністра развіцця, працы і тэхналогіяў. Пётр Гліньскі застанецца на пасадзе міністра культуры і нацыянальнай спадчыны. Яцэк Сасін працягне кіраваць Міністэрствам дзяржактываў.
Будзе створана новае міністэрства з абʼяднання ведамстваў адукацыі, навукі і вышэйшай адукацыі. Пасаду міністра ў ім зойме Пшэмыслаў Чарнек, былы дэпутат кіроўнай «ПіС», які раней быў люблінскім ваяводам. Пасаду страціць міністар нацыянальнай адукацыі – Дарыюш Пёнткоўскі.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі надалей ўзначальвае Марыюш Каміньскі (Mariusz Kamiński), Міністэрства замежных спраў: Збігнеў Рау. Міністэрства юстыцыі: Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro).
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: cowzdrowiu.pl
