Зміцер Піменаў: Не маю права заставацца абыякавым



Акцыі салідарнасці з Украінай праходзяць зараз у розных кутках свету. Так у бельгійскім Антверпене каля дзвюх соцень украінцаў прыйшлі пад будынак расейскага консульства. Поплеч з украінцамі пад бел-чырвона-белымі сцягамі выйшлі і беларусы.

Расказвае прадстаўнік Беларуска-еўрапейскага задзіночання – Зміцер Піменаў:

У той час, калі забіваюць нашых братоў, у той час, калі гвалцяць нашу суседку-Украіну, я як грамадзянін, як хрысціянін не маю права заставацца абыякавым. Таму па гэтай прычыне быў на пікеце з братамі-ўкраінцамі. Гэта акцыя салідарнасці, і да яе павінны ўсе ставіцца аднолькава паважна, бо цяпер так сталася, што наша краіна стала разам з акупантамі. Мы сваёй прысутнасцю павінны быць адвакатамі, што не ўсе беларусы здольныя на здраду і на акупанцкія рэчы. Таму прысутнасць бел-чырвона-белага сцяга на гэтым пікеце лічу абавязковым.

РР: Акцыя адбывалася каля консульства, а ці была якая рэакцыя ад дыпламатаў, супрацоўнікаў?

– Нікога не бачна было, толькі паліцыя стаяла і ахоўвала.

Беларускія актывісты і надалей плануюць пікетаваць расейскія і беларускія прадстаўніцтвы супраць акупацыі Украіны.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]