Зміцер Салаўёў: Будзем працаваць далей



Галоўнае незалежнае Магілёўскае выданне „Магілёўскі рэгіён” пераехала ў Польшчу і працягвае працу ў Беластоку.

Галоўны рэдактар выдання Зміцер Салаўёў разам з калегамі вымушана пераехаў у Польшчу і распавёў пра свой партал, пераслед і сваю працу ў Польшчы:

– Прыехаў, бо заведзена крымінальная справа артыкул 361 – заклік да замежнай дзяржавы, нанясенне шкоды Беларусі. Таму быў вымушаны з’ехаць сюды працягваць працу, якую ўжо рабіў на Беларусі. Улады не палічылі патрэбным, каб існаваў той рэсурс на Беларусі. Спачатку быў псіхалагічны пераслед, а потым і да крымінальнага дайшло. Мы збіраемся працягваць працу, будзем арганізоўваць такі філіял свайго каналу, свайго рэсурсу, будзем працаваць далей.

Цяпер Магілёўскі рэгіён працягвае сваю працу ў Польшчы, а ўлады Беластока выдзелілі памяшканне для рэдакцыі. Сам рэдактар Зміцер Салаўёў прымае актыўны ўдзел у палітычным жыцці беларусаў і прыходзіць на беларускія акцыі ў Польшчы.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя