Зміцер Вайцюшкевіч: Еду туды, дзе патрэбная песенная падтрымка



Цюрых – Варшава – Шчыты-Дзенцялова. Вядомы музыка і шоўмен Зміцер Вайцюшкевіч закончыў свой  канцэртны тур па Еўропе на Падляшшы.  На сустрэчу, якую зладзіў Цэнтр прамоцыі і адукацыі беларускай культуры “Шчыты”, прыйшлі вучні беларускага ліцэя ў Бельску Падляшскім і мясцовыя жыхары.

Зміцер Вайцюшкевіч:

– Еду туды, дзе патрэбная песенная падтрымка і нейкая размова. Таму я вельмі рады, што ёсць такая магчымасць. А па-другое, любіць Беларусь можна з Цюрыху таксама, як і з Вашынгтону.

Гледачы і слухачы:

– Бываю на “Бардаўскай восені” штогод. Ведаю гэтага музыку. Мне вельмі падабаецца яго творчасць.

 – Я ў Радыё Рацыя чула яго песні. І радавалася, што можам прыехаць у Шчыты, калі ў нас у школе сказалі, што будзе такая магчымасць – паехаць і паслухаць, як ён спявае.

 – Зміцер Вайцюшкевіч умее навязаць кантакт з моладдзю, да іх узроўню дапасавацца. З такіх запрашэнняў будзем з задавальненнем і надалей карыстацца.

vajtsyushkevich_1

Сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам адбылася ў рамках праекту “Традыцыя – сучаснасць – будучыня”. Кампанію, накіраваную на маладых людзей, ладзіць Цэнтр прамоцыі і адукацыі беларускай культуры “Шчыты”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя