Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе свой новы альбом у Беластоку



Гэта будзе прем’ерная прэзентацыя новага альбома ў Беластоку. 23 сакавіка ў клубе Змена Клімату (Zmiana Klimatu) з сольным канцэртам выступіць вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч. Выдатны бард прыяжджае ў сталіцу Падялшша са сваім новым альбомам на словы Уладзіміра Някляева – “У нашых снах”. Прэм’ера дыска адбылася ў Вільні 4 сакавіка на юбілейным канцэрце з нагоды 10-годдзя творчага супрацоўніцтва Змітра Вайцюшкевіча і Уладзіміра Някляева.  Цяпер музыка падарожнічае з новай праграмай па розных кутках Еўропы і запрашае паўдзельнічаць у беластоцкім канцэрце.

– Гэта сольны альбом. Запрашаю ўсіх. Альбом на вершы Уладзіміра Някляева, акадэмічнага характару можна сказаць. І трошкі фольку мы дадалі, будуць нечаканыя шчымлівыя песні.

Беластоцкі канцэрт Змітра Вайцюшкевіча пройдзе ў чацвер у клубе “Змена Клімату” (Zmiana Klimatu). Пачатак канцэрта ў 20 гадзін.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток