Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Беластоку



«Новае/ Найлепшае» пад такой назвай прайшоў у Беластоку канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.

Вядомы спявак, кампазітар і мультыінструменталіст выступіў перад падляшскай публічнасцю з новымі і даўно не чутымі песнямі. Музыку, які часта выступае на Беласточчыне, і гэтым разам сустрэла поўная зала людзей.

Першы раз я яго пачуў, калі меў дзесьці 10 гадоў. І тады ён мне зусім не спадабаўся. І пасля няпоўных 10 гадоў я пачаў любіць яго музыку і прыходзіць на канцэрты.

– Гэта чалавек-энергія. Перадусім таму я хаджу на яго канцэрты. Гэта несамавіты чалавек-аркестр, мультыінструменталіст.

– Кожны, хто хоць раз быў на сустрэчы ці канцэрце Зміцера, ведае, што кожны раз яго чакае неспадзяванка, кожны канцэрт Вайцюшкевіча непаўторны, як і кожная сустрэча з гэтай асобай.

Зміцер Вайцюшкевіч выступіць таксама ў Варшаве. Яго канцэрт адбудзецца 25 сакавіка.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі