Знаёмства з даўнім ладам жыцця ў Барысаўцы



З даўнім ладам жыцця знаёмяцца ў Барысаўцы, што на Гайнаўшчыне. Вучні пачатковай школы №2 у Гайнаўцы наведваюць месца, дзе прымаюць удзел у майстар-класах па даўніх відах народнай творчасці ды знаёмяцца з характарам і гісторыяй гэтай прыпушчанскай мясцовасці. «Хочам, каб пасля візіту ў нас гэтыя маладыя людзі маглі пахваліцца здольнасцямі традыцыйных працаў ды маглі палепшыць веды пра гісторыю нашай вёскі», – кажа Міраслаў Мацеюк з Таварыства прыхільнікаў вёскі Барысаўка:

– Мы як таварыства зрабілі для дзяцей майстар-класы, каб паказаць, як выглядаюць колішнія пранікі, якія робяцца праз машынку і пасля запякаюцца ў печы. Я ім паказваю нашыя драўляныя хаты – гэта візітоўка нашай вёскі. Таксама паказваю ім кросны, дзеці могуць нават паткаць, папілаваць драўніну, як гэта рабілі раней гаспадар з гаспадыняй.

Гайнаўскія школьнікі прымуць таксама ўдзел у майстар-класах па дэкупажы, а свой візіт закончаць вогнішчам. Дом спадарства Мацеюкоў у 2016 годзе заняў ІІ месца ў конкурсе на «Найлепш задбаны будынак драўлянай архітэктуры на Падляшшы».

«Драўляная вёска Барысаўка» знаходзіцца ў ліку «Тэмытычных вёсак».

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара