Знічы ў памяць пра памерлых ад каронавірусу



У Беластоку 6-га красавіка запалілі 363 знічы ў памяць пра памерлых жыхароў горада.

Кажа намеснік прэзідэнта Беластока Пшэмыслаў Тухліньскі:

– Горад Беласток ад пачатку пандэміі супрацоўнічаў з рознымі арганізацыямі і ўстановамі, каб забяспечыць жыхароў антысептыкамі для дэзінфекцыі, маскамі. Два тыдні чакаем маскі, якія павінны прыехаць, якія будуць раздавацца жыхарам Беластока. Таксама рыхтуемся да ўстаноўкі пунктаў масавай вакцынацыі, на тэрыторыі горада такіх пунктаў будзе тры. Кожны тыдзень мы зможам прышчапляць каля 16 тысяч беластачан.

Ён падкрэсліў, што гэта страшная хвароба забрала жыцці вялікай колькасці людзей.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя