Зоя Сачко прадставіла сваю творчасць у Варшаве



Варта пра яе творчасць данесці шырэйшаму колу людзей – сказала арганізатарка цыклу сустрэч «Блізкія, вядомыя і невядомыя» ў Галоўнай школе сельскай гаспадаркі ў Варшаве. Гэтым разам запрошанай была Зоя Сачко, ураджэнка Волькі каля Орлі, якая піша вершы ў мясцовым дыялекце беларускай мовы.

 

Нагодай для сустрэчы стала выданне новага зборніка «Пока», які паэтэса рыхтавала дзевятнаццаць гадоў.

– Пісала хіба для людзей старэйшых, якія маюць дасвядчэнне таго даўняга часу, перажытага ўсяго.

Прафесар Тэрэса Занеўская: Зоя Сачко выдала свой першы томік вершаў у 19 гадоў. І гэта кніга на досыць высокім узроўні. Вялікая сіла кнігі Зоі Сачко ў тым, што яе вершы, паказваюць, што кожная, нават самая звыклая рэч, мае схаваны ў сабе свой глыбокі метафізічны сэнс.

На сустрэчы з Зояй Сачко выступіў калектыў „Жэмэрва” са Студзіводаў. Сустрэчы «Блізкія, вядомыя і невядомыя» ў Галоўнай школе сельскай гаспадаркі ў Варшаве арганізуюцца ад 12 гадоў і запрашаюцца на іх вядомыя людзі са свету культуры, літаратуры, мастацтва, але і таленавітыя, якія шырэйшаму колу людзей малавядомыя.

Цалкам матэрыял:

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя