Зрабіць Падляшша перлінай інфарматызацыі абяцае „Права і Справядлівасць”



Прапановы „Права і Справядлівасці” ў пытаннях інфарматызацыі, лічбавых тэхналогій і агульнадаступнага шырокапалоснага інтэрнэту на Падляшшы прадставіў міністр Адам Андрушкевіч з Міністэрства алічбавання.

– Мы плануем як мага большы доступ да інтэрнэту ў гмінах. Мы хочам, каб Падляшскае ваяводства і Беласток сталі сапраўднай перлінай інфарматызацыі і лічбавых тэхналогій.

Гэтыя ідэі гатовы рэалізаваць кандыдат у Сенат ад „Права і Справядлівасці” ад 60 акругі Марыюш Громко:

– Маем тут выдатныя ўмовы беластоцкай Палітэхнікі, а таксама аддзелу Навукова-даследчага інстытута NASK, якім у Беластоку рэалізоўваюцца праграмы, якія пазней выкарыстоўваюцца па ўсёй Польшчы. І гэта дае нам добрыя ўмовы, каб мы падтрымлівалі развіццё тэхналогій. Бо ў гэтым сектары ёсць шанец на стварэнне новых добра аплатных месц працы.

Апрача Громко з 60-й акругі ў Сенат прэтэндуюць Ян Добжыньскі з камітэту „Аб’яднаныя правыя сілы”, Збігнев Нікітаровіч з „Грамадзянскай кааліцыі” і Ванда Янковска з выбарчага каміэту “Кукіз “.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wroclaw.pl