“Зубры. Святло і цень”



“Зубры. Святло і цень” – гэта выстава фатографа Міхала Косця. Здымкі зуброў з Кнышынскай пушчы можна паглядзець у беластоцкім музеі скульптуры імя Альфонса Карнага.

Як кажа сам аўтар, зубры былі толькі нагодай для мастацкіх здымкаў:

– Без святла няма фатаграфіі, таму кожны фатограф павінен бачыць святло. Калі ён гэта святло бачыць, то зубр з’яўляецца як бы дадаткам да гэтых фотаздымкаў. Зубр цікавы ў адпаведнім асвятленні, бо сфатаграфаваны ўдзень ён выглядае, як звычайная карова.

Міхал Косць прафесійна займаецца фатаграфіяй з 1988 года. Яго здымкі публікавалі, сярод іншага, газеты Wprost, Polityka, Newsweek, Gazeta Wyborcza, Geographic ды Traveler.

Выставу ў Музеі скульптуры імя Альфонса Карнага ў Беластоку можна наведаць да 28 лютага.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара