ААН: Колькасць уцекачоў у свеце перавысіла 100 мільёнаў чалавек



Вайна ва Украіне прывяла ў 2022 годзе да перамяшчэння 8 мільёнаў чалавек унутры гэтай краіны.

Акрамя таго, зарэгістравалі больш за 6 мільёнаў уцекачоў, якія пакінулі Украіну. Упершыню ў сусветнай гісторыі колькасць уцекачоў дасягнула 100 мільёнаў асобаў, прычына – ваенныя канфлікты ва Украіне ды іншых краінах. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Упраўлення вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у справах уцекачоў (УВКЦ ААН).

„Гэта трывожны сігнал для пераадолення і перадухілення разбуральных канфліктаў, спынення пераследу і ліквідацыі асноўных прычынаў, якія прымушаюць нявінных людзей пакідаць свае дамы”, – мяркуе вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Філіпа Грандзі. Прадстаўнік ААН падкрэсліў, што „сто мільёнаў – гэта суровая лічба, выцверажальная і трывожная ў роўнай меры. Гэта рэкорд, які ніколі не павінен быў быць усталяваны”.

Згодна з новымі звесткамі УВКЦ ААН, колькасць прымусова перамешчаных асобаў у свеце да канца 2021 года павялічылася да 90 мільёнаў чалавек праз новыя хвалі гвалту або зацягнутыя канфлікты ў такіх краінах, як Эфіопія, Буркіна-Фасо, М’янма, Нігерыя, Афганістан і Дэмакратычная Рэспубліка Конга.

[manual_related_posts]