Адбыўся чарговы сойм Руха Салідарнасці “Разам”



10 снежня 2016 года, адбылося чарговае паседжанне Сойма Руха Салідарнасці “Разам”. На сходзе прысутнічалі 32 сябра Сойму.

Напачатку хвілінай маўчання была ўшанавана памяць сябра Сойма Анатоля Восіпавіча Валахановіча, які 23 лістапада 2016 года сышоў з жыцця.

З дакладамі аб палітычнай сітуацыі выступілі Алесь Марачкін і Вячаслаў Сіўчык. Па выніках Сойму быў прыняты Зварот “Да сябраў і прыхільнікаў Руху, якія апынуліся па-за межамі Беларусі”, і Заява “Аб палітычнай сітуацыі”.

Таксама была абмеркавана небяспечная экалагічная сітуацыя, якая ўзнікла ў г. Светлагорску і вобласці, і была прынята рэзалюцыя – “На беларускай зямлі няма масца для шкодных прадпрыемстваў”.

Былі створаны камісіі Сойму: па культуры, якую ачоліў Алесь Марачкін; па супрацьстаянні этнацыду, якую ачоліў Леанід Лыч; камісія ў падтрымку прадпрымальнікаў – Алесь Макаеў; камісія па палітвязнях – Славамір Адамовіч; камісія па праграмных дакументах – Вячаслаў Сіўчык; эканамічная камісія – Алег Яхімовіч.

Фармаванне рабочых структураў Сойму працягнецца на наступным паседжанні Руха Салідарнасці “Разам”.

no images were found

Беларускае Радыё Рацыя