Будынак МЗС Латвіі стаў бел-чырвона-белым: у падтрымку народа Беларусі



9 лютага адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. У ноч на сераду будынак МЗС Латвіі стаў бел-чырвона-белым (яго падсвяцілі ў колеравай гаме беларускага нацыянальнага сцяга). Фота ў Twitter змясціў міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч.

Ён падкрэсліў, што гэта зроблена „у падтрымку народа Беларусі”. І нагадаў пра дзень салідарнасці. Сёлета Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю адзначаецца ў дзень, калі беларускім пратэстам спаўняецца паўтара года.

[manual_related_posts]