Фатограф Уладзь Грыдзін — на волі!



Фатограф Уладзь Грыдзін выйшаў на волю пасля 13 сутак арышту.

Уладзь Грыдзін

Уладзя сілавікі абвінавацілі ў непадпарадкаванні — нібыта падчас правядзення ператрусу ён не пускаў у кватэру міліцыянтаў.

Уладзь Грыдзін шмат здымаў спартовыя мерапрыемствы, нейкі час супрацоўнічаў з „Радыё Св*бода”.

У верасні 2020 года журналіст быў затрыманы падчас выканання журналісцкіх абавязкаў і адседзеў 11 дзён на Акрэсціна.

Уладзь быў пераможцам і прызёрам конкурсу Belarus Press Photo, яго здымкі публікавалі сусветныя агенцтвы і СМІ.

[manual_related_posts]