Любоў Шыманская: трэба вяртаць людзей у палітычную актыўнасць



Важна працягваць вырашаць вострыя сацыяльныя пытанні, тым самым хучэй вяртаць людзей у палітычную актыўнасць. Такой пазіцыі прытрымліваецца дырэктар філіяла міжнароднага цэнтра грамадскіх ініцыятыў „Наш дом” у Варшаве Любоў Шыманская. Менавіта таму цягам двух дзесяцігоддзяў не спыняецца праца арганізацыі, толькі мяняюцца яе накірункі, – адзначыла суразмоўца:

– Мы ў нейкі момант перабудаваліся на дапамогу людзям, якія пападалі па адміністрацыйных артыкулах. Гэта была юрыдычная дапамога, кансультацыі, дапамога прадуктовымі пасылкамі, дапамога палітычным зняволеным. Мы таксама разумеем, што аказваць дапамогу ўнутры краіны – гэта праблематычна, і па меры магчымасцей мы будзем па меншай меры кансультаваць грамадзян.

Любоў Шыманская дадала, што прыярытэтным накірункам на 2022 год „Нашага дому” стане менавіта дапамога тым беларусам, якія з палітычных прычын апынуліся за мяжой.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.

[manual_related_posts]