Матэвуш Маравецкі: Захоп пасажырскага самалёту – акт дзяржаўнага тэрарызму



Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў падзеі з рэйсам «Раянэйр» «захопам пасажырскага самалёта» і заявіў: «Захоп пасажырскага самалёта — акт дзяржаўнага тэрарызму, які нельга пакінуць беспакараным».

Матэвуш Маравецкі заявіў, што звярнуўся да кіраўніка Рады Еўропы з просьбай дадаць у парадак дня заўтрашняй сустрэчы кіраўнікоў краін Еўразвязу пункт, які датычыць захопу самалёта Ryanair над Беларуссю.

Сёння ў Менску быў фактычна прымусова пасаджаны самалёт, які выконваў авіярэйс па маршруце Афіны – Вільня. Пасля гэтага быў затрыманы Раман Пратасевіч, блогер, супраць якога лукашэнкаўскія ўлады вядуць крымінальную справу паводле некалькіх артыкулаў.

Беларускае  Радыё Рацыя

[manual_related_posts]