Мытнікі не пусцілі ў Беларусь 29 грузавікоў з „санкцыйнымі таварамі”



З пачатку года мытнікі не пусцілі ў Беларусь 29 грузавікоў з „санкцыйнымі таварамі” з заходніх краін, паведамляе тэлеканал СТБ.

„Неаднаразова кіраўнік дзяржавы даваў даручэнне жорстка адказваць на тыя санкцыйныя меры, якія прынятыя асобнымі краінамі ў дачыненні да нашай краіны. І тыя пастановы Савета міністраў, якія прынятыя,  мы рэалізуем, — гэта адказ на санкцыі асобных краін. задача мытных органаў, — забяспечыць выкананне гэтых рашэнняў”, — пракаментаваў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

У адказ на заходнія санкцыі ўлады Беларусі ўвялі з 1 студзеня контрсанкцыі. Пад забарону трапіў шэраг тавараў з заходніх краін.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]